Кампанія Talk Russian аказвае якасныя паслугі перакладу з расейскай мовы на ангельскую і з ангельскай на расейскую.

Паслугі

  • Пісьмовы пераклад дакументаў любога кшталту: ад тэхнічных інструкцыяў і брашураў да дзелавых лістоў і пасведчанняў. На запыт мы таксама засведчваем пераклад, што часта неабходна для падачы дакументаў у афіцыйныя органы. Мы рэгулярна ажыццяўляем пераклад асабістых дакументаў для кліентаў, якія падаюць заявы на разнастайныя іміграцыйныя праграмы і для атрымання замежных візаў, з неабходным дзеля гэтага засведчаннем на фірмовым бланку кампаніі з афіцыйнымі штампамі.
  • Пераклад па тэлефоне – усталяванне трохбаковай сувязі паміж Вамі, перакладнікам і трэцім бокам.
  •  Вусны пераклад – вусны паслядоўны пераклад усіх відаў мерапрыемстваў на любую тэматыку ў Вялікай Брытаніі.

У лік нашых кліентаў уваходзяць як карпаратыўныя кліенты, так і прыватныя асобы.

Для атрымання коштавай прапановы, накіруйце, калі ласка, свой дакумент па электроннай пошце, па факсе або дашліце ксеракопію па пошце. Пасля гэтага мы будзем радыя пацвердзіць кошт перакладу і тэрміны выканання. Звярніце, калі ласка, увагу на тое, што для засведчаных перакладаў мы не патрабуем арыгіналу, бо пераклад прымацоўваецца да факсавай копіі, ксеракопіі або копіі, дасланай Вамі па электроннай пошце ў адсканаваным выглядзе.

Прафесійныя лінгвісты

Пераклады выконваюцца прафесійнымі акрэдытаваннымі лінгвістамі, якія валодаюць базавымі ведамі ў тэматыцы канкрэтнага праекту. У мэтах забеспячэння дакладнасці, усе пераклады правяраюцца і рэдагуюцца.

Для зручнасці нашых кліентаў мы прымаем аплату як банкаўскім пераводам або чэкам, так і крэдытнай/дэбетавай картай па тэлефоне.

Асноўныя перавагі

  • Хуткае выкананне замоваў у вызначаныя тэрміны
  • Вяртанне перакладзеных дакументаў у любым фармаце: па электроннай пошце, факсам, па пошце і г.д.
  • Поўная канфідэнцыйнасць

Кантактная інфармацыя

Тэлефон у Лондане +44 (0) 207 043 6940.

Email: enquiry@talkrussian.com або запоўніце, калі ласка, кантактную форму.